Вёску пад Гроднам амаль цалкам заліло фекаліямі

Новую каналізацыю ў Падлабен’і прарвала так, што двары, гаражы і падвалы вяскоўцаў патанулі ў брудзе і фекаліях. Зараз людзі вымушаныя дыхаць непрыемным пахам, які разнёсся па ўсіх хатах, піша “Вячэрні Гродна”. Каналізацыйна-помпавая станцыя ў вёсцы прапрацавала ўсяго некалькі месяцаў.