В'етнамцы апярэдзілі беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы
Яны сталі самай шматлікай групай замежнікаў, якія падалі заяўкі, каб зрабіць сваё знаходжанне ў Польшчы законным.
Дакументы падалі амаль 2200 в'етнамцаў, спрабуе легалізавацца і 2 тысячы ўкраінцаў. У пяцёрку па колькасці заявак таксама ўваходзяць мігранты з Пакістана, Бангладэш і Арменіі. Далей ідуць беларусы, кітайцы, індыйцы, егіпцяне і расіяне.
Разгляд кожнай заяўкі (а агулам іх каля 9500) займае да некалькіх месяцаў, паведамляе УНІАН.