Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы: Чавес кіруе краінай проста са шпіталя
Нікалас Мадура кажа, што ў Чавеса ёсць "праблемы з дыханнем", яму была ўведзена трахеальная трубка.
Аднак венесуэльскі лідар працягвае "кантактаваць і аддаваць распараджэнні наконт розных жыццёвых аспектаў" народа, перадае РІА "Новости" словы венесуэльскага віцэ-прэзідэнта.
Нагадаем, што пасля вяртання з Гаваны Чавес знаходзіцца ў вайсковым шпіталі Каракаса. Віцэ-прэзідэнт Мадура кажа, што ў мінулую пятніцу Чавес у вайсковым шпіталі правёў нараду з удзелам віцэ-прэзідэнта і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў. Па словах Мадуры, нарада працягвалася больш за пяць гадзін.
У сераду з'явіліся звесткі, што ў прэзідэнта Венесуэлы Чавеса 30 снежня была зафіксавана смерць галаўнога мозгу. Экс-амбасадар Панамы заявіў, быццам Чавеса адключылі ад сістэмы жыццезабеспячэння некалькі дзён назад. Аднак МЗС Венесуэлы абверг гэтую заяву.
Фота — AFP