Віцябляніна аштрафавалі за абразу дзяўчыны ў сацсетках
Яму давялося заплаціць 500 тысяч рублёў за запіс у сетцы "Вконтакте".
Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў канцы снежня 2012 года. 39-гадовы жыхар Віцебска пакінуў нецэнзурнае меркаванне пра асобу вочна знаёмай 20-гадовай дзяўчыны на яе персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы. У адказ дзяўчына зрабіла раздрукоўку старонкі і напісала на крыўдзіцеля заяву ў праваахоўныя органы.
Міліцыя правяла праверку і спярша спыніла справу пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Аднак з ініцыятывы пракуратуры справу аднавілі. Факт абразы пацвердзіўся, у тым ліку яго пацвердзіў і сам крыўдзіцель.
Фота — trkterra.ru