Відэаагляд матчаў 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Нагадаем, матчы праходзілі ў сераду. Унічыю 0:0 згулялі бабруйская "Белшына" і "Мінск" (гульня прайшла ў Магілёве), мазырская "Славія" і магілёўскае "Дняпро" (матч праходзіў у Хойніках). Лік 1:1 быў зафіксаваны ў матчы брэсцкага "Дынама" і "Гомеля", мінскага "Дынама" і наваполацкага "Нафтана". Адзначым, што мінчукам не хапіла для перамогі лічаных секундаў — госці забілі гол на 4-й даданай хвіліне. Салігорскі "Шахцёр" у Жодзіне разграміў мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0. У Гродне мясцовы "Нёман" выйграў у барысаўскага БАТЭ — 2:1.

Матчы 5-га тура пройдуць 21-22 красавіка. "Нёман" згуляе ў гасцях з "Мінскам", "Шахцёр" на сваім полі — з мінскім "Дынама", БАТЭ — з брэсцкім "Дынама", "Дняпро" — з "Белшынай", "Нафтан" — з "Славіяй", "Гомель" — з "Тарпеда-БелАЗ".

БАТЭ прайграў "Нёману", Аляксандра Глеба выдалілі з поля (відэа)

Футбаліст "Нёмана": Пасля ўдара Глеба вуха дагэтуль сіняе (відэа)

Фота — bff.by