Вікторыя Азаранка і Максім Мірны прайгралі на Уімблдоне
Яны выбылі з барацьбы ў змешаным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце Англіі па тэнісе.
У 1/8 фінала беларускія тэнісісты прайгралі індыйцу Леандэру Паесу і расіянцы Алене Весніной — 6:7, 3:6. Нагадаем, што ўчора Азаранка прайграла і ў паўфінале адзіночнага разраду амерыканцы Серэне Уільямс ды ўпусціла магчымасць зноў стаць першай ракеткай свету.
Фота — sports.ru