Вікторыя Азаранка і Максім Мірны выйшлі ў чвэрцьфінал Australian open
Беларускія тэнісісты атрымалі чарговыя перамогі ў матчах адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Вікторыя Азаранка ў паядынку 1/8 фіналу перайграла чэшку Івету Бенешаву ў двух сэтах з лікам 6:2, 6:2. Сустрэча працягвалася 77 хвілін. У чвэрцьфінальным матчы саперніцай нашай суайчынніцы будзе польская тэнісістка Агнешка Радваньска.
Паспяхова выступае на Australian open яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Максім Мірны. Разам з канадцам Даніэлем Нестарам ён выйшаў у чвэрцьфінал парнага разраду.