Вікторыя Азаранка: мне ўжо не 23 гады, а ўсе 35!

На пытанне пра тое, ці пасталела яна за апошнія паўтары гады, Азаранка адказала станоўча: "Часам нават думаю, што мне ўжо не 23 гады, а ўсе 35. Бачыце, тэніснае жыццё прымушае сталець нашмат хутчэй, чым часам гэтага хочацца. Людзі, якія не вельмі добра ведаюць мяне, часам проста не вераць, што я насамрэч яшчэ такая маладая".

Нагадаем, паражэнне ў паўфінале выніковага турніра WTA ў Стамбуле не перашкодзіла Вікторыі захаваць за сабой першы радок у сусветным рэйтынгу. У згаданым інтэрв'ю беларуская тэнісістка падкрэслівае, што разумее, як важна не стаяць на месцы, а рухацца наперад.