Вікторыя Азаранка ў Мінску: Я — патрыётка! (відэа)

Азаранка распавяла пра тое, як аднаўляецца пасля траўмы. Паводле яе слоў, яна не баіцца вярнуцца на ранейшы ўзровень і сваёй галоўнай саперніцай лічыць амерыканку Серэну Уільямс (цяперашнюю першую ракетку свету).

Вікторыя Азаранка прызналася, што ўмовы для трэніровак у Палацы спорту "не адпавядаюць стандартам" (там яна ўжо правяла адну трэніроўку).

Асобная гаворка ішла пра тое, што раней тэнісістка не выступала за жаночую зборную ў Кубку Федэрацыі. Азаранка сказала, што збіраецца выступаць. "Я чытаю шмат беларускай прэсы і не задаволеная, што сітуацыю прадстаўляюць так, што я не хачу выступаць за краіну, — цытуе словы Вікторыі Азаранкі "Прессбол". — Гэта няправільна, непрыгожа ў адносінах да мяне, як да спартоўкі. Я — патрыётка!".

У Рунэце шукаюць фота аголеных Азаранкі, Герасімені і Сычова

Фота — daylife.com