Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Сіднэі
Беларуска сёння выйграла паядынак ў францужанкі Марыён Барталі з лікам 7:5, 6:4.
Да гэтага беларуска ўзяла верх над швейцарскай спартсменкай Стэфані Фогель, а затым выйграла ў сербскай тэнісісткі Алены Янкавіч.
Зараз у матчы за выхад у фінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж першай ракеткай планеты Каралін Вазняцкі з Даніі і польскай тэнісісткай Агнешкай Радваньскай.