Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на адкрытым чэмпіянаце ЗША
У ноч на 4 верасня ў трэцім крузе адзіночнага разраду US Open беларуская тэнісістка прайграла амерыканцы Серэне Уільямс з лікам 1:6, 6:7.
Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 50 хвілін. Пасля чарговага пройгрышу беларускі ў двубоях з Серэнай Уільямс, лік асабістых сустрэч стаў 6:1 на карысць амерыканкі.