Віцебскі таксіст апазнаў на судзе Канавалава

Ён кажа, што ў свой першы працоўны дзень у фірме вёз Канавалава на віцебскі вакзал. Таксовец дапамагаў пасажыру ставіць сумку ў багажнік і даставаць яе. Па ацэнцы віцябляніна, яна важыла 20-25 кг. Па дарозе Канавалаў не размаўляў з таксоўцам, перадае БЕЛТА.

Суд па справе пра выбух у метро ідзе сёння ўжо дзевяты дзень.