"Віягру" зноў можна купіць без рэцэпту
Мінздароўя не будзе караць аптэкі за продаж лекаў без рэцэпту. Такі мараторый уведзены да сярэдзіны 2012 года.
Як паведамляе БелаПАН, такое рашэнне калегія міністэрства прыняла з улікам таго, што пачынаецца сезон эпідэмічных захворванняў на грып і вірусныя інфекцыі.
Нагадаем, у канцы ліпеня Мінздароўя разаслала афіцыйны ліст аптэкам і папярэдзіла, што нельга прадаваць лекі без рэцэптаў. У прыватнасці, без іх не павінны адпускацца антыбіётыкі і гарманальныя прэпараты, большасць сродкаў для зніжэння ціску і лячэння захворванняў сэрца ды іншыя. У тым ліку без рэцэпту забаранілі прадаваць "Віягру".