Візіт брытанскай каралевы ў Белфаст суправаджаецца беспарадкамі

Тым часам на захадзе Белфаста каля сотні маладых людзей закідалі паліцыянтаў петардамі і бутэлькамі з запальнай сумессю, перадае ВВС.

У сераду каралева плануе сустрэцца з былым лідарам Ірландскай рэспубліканскай арміі Марцінам МакГінэсам. Шмат хто з экспертаў расцэньвае гэтую сустрэчу як важны крок на шляху мірнага ўрэгулявання ў Паўночнай Ірландыі.

Цяпер МакГінэс займае пасаду намесніка першага міністра ва ўрадзе Паўночнай Ірландыі, аднак па-ранейшаму адстойвае ідэю аб'яднанай Ірландыі.