Вясковец захоўваў дома кулямёт, аўтамат і абрэз
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку 20 лютага натрапілі на арсенал зброі ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна.
45-гадовы мужчына захоўваў у сваёй хаце кулямёт ПКТ верагодна ўзору 1970-х гадоў, аўтамат Калашнікава 1954 года выпуску, абрэз паляўнічай стрэльбы і два штык-нажы. Знойдзеную зброю адправілі на экспертызу, паведамляе сайт гомельскай міліцыі.