Выкладчык мінскай ВНУ браў хабар грашыма і газонакасілкамі
Сталічная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на двух супрацоўнікаў ВНУ.
Як паведамляе interfax.by, па справе праходзяць выкладчык і супрацоўніца ВНУ. Хабар яны бралі са студэнтаў-завочнікаў. Па звестках следства, калі студэнт-завочнік не атрымліваў станоўчай адзнакі на іспыце, выкладчык рэкамендаваў яму звярнуцца да памочніцы. А тая ў гутарцы са студэнтам тлумачыла, што для паспяховай здачы іспыту патрэбны хабар.
Неабходная сума вар'іравалася ад 250 да 300 долараў. У якасці хабару таксама ў матэрыялах справы фігуруюць рамонт у кватэры, трымер, плёнка для басейна ды іншыя матэрыяльныя каштоўнасці.
Фота — opec.ru