Выкрыты буйны холдынг "ліпавых камерсантаў"

Як паведамляе "Ежедневник", яе агульны прыбытак большы за 50 мільёнаў долараў. Міжнародны злачынны холдынг аб’ядноўваў мноства ілжэпрадпрымальніцкіх структураў. Гэта і розныя суб'екты гаспадарання (у тым ліку, зарэгістраваныя за мяжой), і фізічныя асобы.

Па справе ўжо арыштаваныя чацвёра жыхароў сталіцы, двое з іх — дырэктары буйных кампаній. Паведамляецца, што падазраваныя разам з іншымі асобамі ў 2008-2012 гадах займаліся ў Беларусі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і атрымалі прыбытак у асабліва буйным памеры. Пры гэтым яны выкарыстоўвалі рэквізіты, пячаткі, разліковыя рахункі ілжэпрадпрымальніцкіх структур.


Злачынны холдынг дапамагаў суб’ектам гаспадарання здзяйсняць незаконныя фінансавыя аперацыі па абмене безнаяўных грашовых сродкаў на наяўныя і наадварот.