Вышыня снежнага полага ў Мінску дасягнула 57 см

Мінскі снегапад стаў найбольшым па ўсёй вобласці. Так, у Стоўбцах таўшчыня снега вырасла да 55 см, у Барысаве — да 53 см.

Найбольш у краіне вырасла ўчора снежнае покрыва на Магілёўшчыне — да 61 см, адзначае БелаПАН.

У той жа час у шэрагу раёнаў Гомельшчыны, куды цыклон прынёс дажджы, снежны полаг паменшыўся, а на некаторых паўднёва-ўсходніх тэрыторыях рэгіёна знік зусім.

Фота — tut.by