Выстава "Атамэкспа-Беларусь-2011" адкрыецца сёння ў Мінску

III Міжнародная спецыялізаваная выстава і канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь-2011" адкрыецца сёння ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа", паведамляе БЕЛТА.

Афіцыйнае адкрыццё выставы запланавана на 12.00. "Атамэкспа-Беларусь-2011" падоўжыцца па 4 сакавіка і прадставіць найноўшыя тэхналогіі праектавання, будаўніцтва, і эксплуатацыі АЭС. Таксама мэтамі выставы з'яўляюцца стымуляванне правядзення ў Беларусі навукова-даследчых прац у вобласці атамнай энергетыкі і садзейнічанне фармираванню ў рэспубліцы сістэмы падрыхтоўкі кадраў для атамнай галіны.

У мерапрыемствах прымуць удзел больш 100 прадпрыемстваў і арганізацый з чатырох краін. Сярод іх Мінэнерга Беларусі, прадпрыемствы і арганізацыі "Белэнэрга", НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінпрыроды, а таксама Дзяржатамнагляд і больш 30 прадпрыемстваў атамнай галіны Расіі.