Выстава "З табурэтам да акіяну" адкрылася ў Мінску

Вядомыя беларускія падарожнікі Жэня Манцэвіч і Верасень 18 кастрычніка а 19-й у сталічнай галерэі сучаснага мастацтва "Ў"  адкрылі фотавыставу з экспедыцыі "З табурэтам да акіяну". Арганізатары праспявалі песні, што спявалі ў вандроўцы, паказалі відэаролік, змантаваны з падарожных відэаздымкаў, быў і пачастунак. Выстава складаецца з 31 фотаздымка, на галоўным з якіх — той самы зэдлік.

Гэта першая выстава з падарожжа і ўвогуле першая фотавыстава Жэні Манцэвіч і Верасня. Яна будзе доўжыцца да 18 лістапада ў малой залі галерэі "Ў". Магчыма, пасля гэтага выстава будзе прэзентавацца ў іншых месцах, ёсць ужо прапановы з Вілейкі і Варшавы.