Вызначыліся пары ў чвэрцьфіналах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
У швейцарскім Ньёне прашло лёсаванне чвэрцьфінальных матчаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
У футбольнай Лізе чэмпіёнаў іспанская "Малага" сустрэнецца з нямецкай "Барусіяй", іспанскі "Рэал" — з турэцкім "Галатасараем", французскі "ПСЖ" — з іспанскай "Барселонай", а нямецкая "Баварыя" — з італьянскім "Ювентусам".
Першыя чвэрцьфінальныя матчы адбудуцца 2 і 3 красавіка на палях камандаў, указаных у спісе першымі. Матчы ў адказ прызначаныя на 9 і 10 красавіка.
У Лізе Еўропы сустрэнуцца англійскі "Чэлсі" з расійскім "Рубінам", англійскі "Тотэнхэм Хотспур" — са швейцарскім "Базелем", турэцкі "Фенербахчэ" — з італьянскім "Лацыё", а партугальская "Бенфіка" — з англійскім "Ньюкасл Юнайтэд".
Фота — forza-barca.ucoz.ru