Yahoo! пагражае вайной Facebook
Амерыканскі інтэрнэт-гігант патрабуе ў сацыяльнай сеткі кампенсацыі за выкарыстанне сваіх тэхналогій.
Як паведамляе часопіс PCWorld, Yahoo! не ўдакладняе, за якія менавіта тэхналогіі патрабуе ліцэнзійных выплат. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта — механізмы размяшчэння рэкламы, працы сістэмы асабістых паведамленняў, абароны персанальных дадзеных.
Прадстаўнікі Facebook заяўляюць, што яшчэ разглядаюць патрабаванні Yahoo!.