Яндэкс дадаў карты яшчэ 16 беларускіх гарадоў

Сярод іх Пінск, Валожын, Ганцавічы, Давыд-Гарадок, Жабінка, Іванава, Кобрын і іншыя, паведамляе “Ежедневник”. Усяго на сэрвісе Яндэкс.Карты зараз можна ўбачыць здымкі 22 гарадоў Беларусі, у тым ліку абласныя цэнтры - Брэст, Гродна і Гомель.

Жыхары гарадоў, для якіх пакуль няма падрабязнай карты, могуць стварыць яе самі. Яндэкс для гэтага мае адмысловы сервіс “Народная карта”.