Янукевіч: у 2013 годзе адзінага кандыдата не знойдуць

На думку Аляксея Янукевіча, сітуацыя ў дэмакратычных структурах Беларусі застаецца не найлепшай. Нельга сказаць, што паміж гэтымі структурамі існуе атмасфера даверу. Таму сёлета наўрад ці вылучаць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года, прыводзіць словы палітыка БелаПАН.

Са словаў старшыні Партыі БНФ, многія структуры агучылі свае меркаванні на гэты конт, аднак кансультацыі ў шырокім фармаце не вядуцца. Пад пытаннем нават сумеснае назіранне за выбарамі.

Янукевіч мяркуе, што адзіны кандыдат — “гэта як мінімум мінімізацыя шкоды ад дзеяння, як максімум — найбольш эфектыўныя дзеянні апазіцыі на выбарах”.