Юрася Карэтнікава арыштавалі на 10 сутак

Па звестках БелаПАН, суд прызнаў Карэтнікава вінаватым у дробным хуліганстве. Нагадаем, што актывіста затрымалі 30 кастрычніка пасля дзядоўскай акцыі.

Дарэчы, падчас прэзідэнцкіх выбараў Карэтнікаў быў даверанай асобай кандыдатаў Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага. Потым ён працаваў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, дзе адказваў за стварэнне службы бяспекі.