З Кастрычніцкай плошчы сталіцы пачалі прыбіраць ёлку
Гэта зойме некалькі дзён.
Электрыкі ўжо знялі з металічнага каркаса гірлянды, зараз здымаюць тысячы сінтэтычных хваёвых лапак. У апошнюю чаргу з плошчы прыбяруць каркас ёлкі. Яго вышыня - 35 метраў, таму разбіраюць каркас з дапамогай спецтэхнікі, паведамляе БелТА.
Навагодняя ёлка на Кастрычніцкай плошчы Мінска ўстанаўліваецца з 2000 года. У 2005 годзе
жывую ёлку замянілі на
штучную.