З Мінскага трактарнага завода вынеслі мільярд
На буйным сталічным прадпрыемстве раскрылі буйны крадзеж.
Працаўнікі МТЗ вынеслі запасных частак на агульную суму мільярд рублёў (паводле іншай крыніцы — на 100 мільёнаў рублёў). Як высветлілі праваахоўнікі, жанчына — кладаўшчыца цэха спісвала камплектуючыя, а вартаўнік выносіў іх за тэрыторыю завода. А далей была праца для трактарыста і кіроўцы грузавіка. Падчас чарговага крадзяжу зламыснікаў і затрымалі. Ім можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".
Фота — bymedia.net