З сайту пінскай раёнкі прыбралі інтэрнэт-апытанку пра выбары

Яшчэ дзень таму на сайце газеты “Полесская правда” можна было паўдзельнічаць у онлайн-галасаванні на тэму выбараў, якую зладзіла рэдакцыя газеты. Арганізатараў апытання цікавіла, за каго будуць галасаваць пінчукі на вераснёўскіх выбарах на Пінскай сельскай выбарчай акрузе.

Вынікі апытання адлюстроўвалі меркаванне выбарцаў. 67% галасоў набраў “кандыдат Супраць усіх”, яго бліжэйшы сапернік — старшыня сельгаскааператыва “Ласіцк” Аляксандар Паляйчук набіраў 25% галасоў. Астатнія галасы падзялілі паміж сабой незалежны кандыдат Аляксандр Баран і намінацыя “Не ведаю”.