З Трыпалі ў Мінск вылецелі 12 беларусаў

Як паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, на борце, акрамя 12 беларусаў, знаходзяцца 17 грамадзян Украіны, 16 — Расіі, 2 — Грузіі, 2  — Балгарыі, 1 — Лівіі. Амбасадам гэтых краінаў паведамілі пра іх прыбыццё.