З цэнтральнай плошчы Горак прыбіраюць помнік Леніна

Праз дзяржаўную газету “Горацкі веснік” улады прапанавалі гараджанам выказацца наконт новага месца размяшчэння савецкай скульптуры. Прапaновы таксама прымаюцца па тэлефонах і электроннай пошце, паведамляе horki.info.

Дарэчы, у Горках стаяць два помнікi Леніну. Першы размяшчаецца на цэнтральнай плошчы горада, другі — каля бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельска-гаспадарчай акадэміі.