З-за дэфіцыту валюты Беларусь запазычылася Газпраму
Гэта афіцыйна пацвердзіў Белстат.
Нагадаем, краіна сутыкнулася з дэфіцытам валюты ў сакавіку. І гэта негатыўна адбілася на разліках з Газпрамам за спажыты расійскі газ. Ужо 23 сакавіка беларускі бок не змог своечасова аплаціць лютаўскія пастаўкі газу, інфармуе АФН.
На 1 красавіка пратэрмінаваная запазычанасць Беларусі за прыродны газ склала больш за 213 млрд рублёў (каля 70 млн долараў).
У першай палове красавіка гэтая запазычанасць у 70 млн долараў Беларусь пагасіла. А 23 красавіка наша краіна абвясціла, што цалкам разлічылася за сакавіцкія пастаўкі газу. Аднак асноўная частка пералічанай Газпраму сумы была сфармаваная з банкаўскіх валютных крэдытаў.