За 2 акунёў пінчуку пагражае 3 гады турмы
Ён здабыў іх недазволеным спосабам.
52-гадовы беспрацоўны лавіў рыбу на магістральным канале рыбгасу “Палескае”. Пра гэта паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі. Міліцыянты ацанілі здабычу ў 17 тысяч рублёў.
На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражаюць тры гады турмы.