За год на Брэстчыне курцоў штрафавалі толькі чатыры разы
Аб гэтым паведамляе газета “Заря”.
Выданне заклікае грамадзян выкрываць курыльшчыкаў і прыцягваць іх да адміністратыўнай адказнасці. Дарэчы, на Брэстчыне больш за 11,5 тысяч аб’ектаў, дзе ёсць забарона на паленне. Штраф за яе ігнараванне складае ад 10 да 30 базавых велічыняў. То бок за адну цыгарэтку, запаленую ў неадпаведным месцы, можна заплаціць мінімум 350 тысяч рублёў.