За ліпень на Магілёўшчыне патанулі 33 чалавекі
Асноўная прычына гібелі людзей на вадзе — купанне ў неўсталяваных, а нярэдка і небяспечных для людзей месцах.
Многія з тапельцаў гінулі ў стане алкагольнага ап’янення — такіх ахвяраў было 24 чалавекі, інфармуе БЕЛТА.
Каб пазбегчы трагедыі, спецыялісты ОСВОДа рэкамендуюць выконваць простыя правілы паводзінаў. Трэба купацца толькі ў адведзеных для гэтага месцах і не лезці ў ваду нецвярозым.
Не варта таксама хутка ўваходзіць у ваду пры перагрэве цела і пасля вялікіх фізічных нагрузак. Нельга скакаць у ваду з лодак, катамаранаў, матрасаў, мастоў і дамбаў. Дзяцей нельга пакідаць на вадзе і каля яе без кантролю дарослых.