За падпал КДБ прысудзілі па 7 гадоў строгага рэжыму
Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы па факце падпалу мясцовага будынка КДБ.
Яўген Васьковіч, Павал Сырамалотаў і Арцём Пракапенка, якім інкрымінавалася злоснае хуліганства і спроба нанясення шкоды маёмасці ў асабліва вялікім памеры, атрымалі па сем гадоў турмы строгага рэжыму, паведамляе Радыё Свабода.