За паленне ў пад'ездзе мужчыну аштрафавалі на мільён рублёў

Іншы мужчына пакараны штрафам у памеры 1 млн 200 тысяч рублёў за антысанітарыю ў кватэры.

У актавай зале гімназіі прысутнічалі сведкі, суседзі, а таксама жыхары навакольных дамоў, на якіх раней таксама паступалі скаргі, але адміністрацыйныя справы пакуль не заводзіліся. Падобныя выязныя паседжанні павінны прыцягнуць увагу гараджан да правіл карыстання жылымі памяшканнямі і засцерагчы патэнцыйных парушальнікаў, паведамляе "Наша ніва".

Нагадаем, у жылым шматкватэрным доме паліць можна толькі ва ўласнай кватэры і на балконе.

Фота — bymedia.net