За паўгода ў Беларусі на чыгунцы загінулі 52 чалавекі
Усяго пацярпела 107. 38 атрымалі траўмы, а 17 скончылі жыццё самагубствам.
Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў з людзьмі — 80 — адбылося на перагонах і станцыях. Назіранні спецыялістаў паказалі, што самым небяспечным часам з'яўляецца перыяд з 16.00 да 24.00 — у гэты час адбылося больш за палову ўсіх здарэнняў. Разам з тым дні тыдня і поры года на іх колькасць не ўплываюць.