За прамерзлую палату ў больніцы вінаватай назвалі санітарку
На думку гарадскога кіраўніцтва, яна мусіла атрымаць дазвол аддзела ідэалогіі гарвыканкаму, каб пусціць у клініку журналіста.
Нагадаем, што некалькі дзён таму амаль усе беларускія СМІ абышла інфармацыя пра палату №311 у баранавіцкай клініцы. Тэмпература паветра ў палаце была +10, унутры палаты на шыбах намярзаў лёд.
У выніку супрацоўніца, да якой дайшлі чуткі з гарвыканкаму, вымушаная была напісаць заяву на звальненне з уласнага жадання. Што праўда, адміністрацыя клінік паступіла па-чалавечы і не задаволіла заяву. Жанчына засталася на працы.
Між тым, "знакамітая" палата №311 ужо набыла жылы выгляд:там пафарбавалі сцены, дадалі секцый у батарэях ацяплення.