За расійскі tax free грошы беларусам не вернуць

Спачатку праект будзе дзейнічаць толькі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, потым да яго далучыцца Сочы. Задзейнічаныя ў ім будуць не толькі крамы, але таксама аэрапорты і аплатныя сістэмы.

Можна будзе вярнуць ПДВ на вопратку, абутак, электроніку, сувеніры і прадукты харчавання. Аднак новаўвядзенне не закране грамадзян Беларусі і Казахстана. Паколькі яны ўваходзяць у Мытны саюз з Расіяй, то не змогуць вяртаць ПДВ пры выездзе ў свае краіны.