Захар Шыбека прачытае лекцыю аб гарадской цывілізацыі
Наведаць яе можна заўтра, 19 студзеня, ў “Гістарычнай майстроўні”.
Мерапрыемства пройдзе ў Мінску па адрасе вуліца Сухая, 25. Вядомы гісторык, даследчык Мінска Захар Шыбека, прачытае лекцыю на тэму "Гарадская цывілізацыя ў Беларусі". Пачатак ў 19.00.
А праз тыдзень, 26 студзеня, тамсама выступіць пісьменьнік Уладзімір Арлоў з лекцыяй, аднайменнай сваёй кнізе "Імёны Свабоды". Пачатак таксама ў 19.00.