Заснавальніка туркампаніі "Сакуб" вызвалілі датэрмінова
Паводле папярэдняй інфармацыі, Сяргея Букаса прызналі невінаватым па ўсіх артыкулах.
Як нагадвае газета "Туризм и отдых", 1 кастрычніка 2009 года Букаса асудзілі на восем гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. Таксама яго пазбавілі на тры гады права займаць пасады, звязаныя з улікам, размеркаваннем, захоўваннем каштоўнасцяў.
Уладальніка "Сакуба" вінавацілі ў шэрагу злачынстваў, сярод якіх крадзеж праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі на 70 тыс. долараў, перавышэнне службовых паўнамоцтваў і падробка дакументаў. Абвінавачаны назваў рашэнне суда рэйдэрскім захопам.