Збігнеў Бжэзінскі: Ад аслаблення ЗША пацерпіць Беларусь

Як паведамляе сайт InoPressa, Бжэзінскі апублікаваў артыкул у часопісе Foreign Policy. Ён пералічвае 8 краін, якія прайграюць ад заняпаду Амерыкі, у тым ліку і Беларусь. На яго думку, прыкметны заняпад Амерыкі дасць Расіі шанец без усялякай рызыкі вярнуць сабе нашу краіну. Зрэшты, палітолаг перасцерагае, што Расія прагна паглядае на ўсе краіны, якія раней уваходзілі ў СССР.

Акрамя Беларусі Бжэзінскі называе такія краіны, як Грузія, Тайвань, Паўднёвая Карэя, Украіна, Афганістан, Пакістан, Ізраіль.