Здаць іспыт у Горацкай акадэміі каштуе 50 долараў

Як удалося злавіць выкладчыцу на хабары, у горацкай міліцыі распавядаць адмаўляюцца. Зараз следства выяўляе іншыя магчымыя факты незаконнага ўзбагачэння жанчыны. Студэнтам прапаноўваюць з'явіцца ў міліцыю і расказаць пра іншыя выпадкі дачы хабару. У гэтым выпадку яны пазбегнуць крымінальнай адказнасці.

Сама выкладчыца зараз знаходзіцца пад арыштам. На яе пачалі крымінальную справу. Жанчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе сайт horki.info.

Фота — s-pravdoy.ru