Журы склала лонг-ліст кніг на прэмію Гедройца

Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар прэміі Павел Анціпаў. Агулам на прэмію імя Ежы Гедройца было вылучана 43 выданні. У лонг-ліст увайшлі наступныя кнігі:

Сяргей Балахонаў. Зямля пад крыламі Фенікса
Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча
Алена Брава. Рай даўно перанаселены
Адам Глобус. Сказы
Паліна Качаткова. Матылі
Уладзімір Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
Андрэй Пакроўскі. Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
Алесь Пашкевіч. Сімъ ПобѢдиши
Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Юры Станкевіч. Шал
Уладзімір Сцяпан. Адна капейка
Андрэй Федарэнка. Ланцуг

Нагадаем, што ў інтэрнэце ладзілася апытанне чытачоў наконт самых вартых намінантаў. Аднак, кажа Анціпаў, на журы грамадскае абмеркаванне не паўплывала:

Анціпаў: "Наколькі я ведаю, на журы гэтае абмеркаванне ніяк не ўплывала. Напэўна, яны штосьці глядзелі, але галасавалі так, як вырашалі самі".