Жыхар Астравеччыны хоча судзіцца з Лукашэнкам
Мікалай Уласевіч накіраваў скаргу га Аляксандра Лукашэнку ў Вярхоўны суд.
Уласевіч жыве ў Астравецкім раёне Гродзеншчыны, дзе збіраюцца пабудаваць АЭС. !н хоча скарыстаць усе магчымасці ў барацьбе супраць яе будаўніцтва, адзначае "Беларускі партызан".
Па словах Уласевіча, судзіцца з Лукашэнкам яго прымусілі чыноўнікі. Яны, кажа актывіст АГП, зацята ігнаруюць усе звароты жыхароў Астравеччыны, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва ў іх АЭС.
Уласевіч кажа, што пісаў звароты ў Генпракуратуру, Міністэрства энергетыкі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У цяперашнім звароце ў Вярхоўны суд актывіст просіць прызнаць прэзідэнцкі ўказ №418 неадпаведным канстытуцыі. Менавіта гэты ўказ прысвечаны будаўніцтву АЭС.