Жыхарка Мазыра добраахвотна здала ўзрыўчатку

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчына патлумачыла, што выбуховае рэчыва знаходзіцца ў будынку ратавальнай станцыі Асвод, што будуецца на беразе Прыпяці ў Мазыры.

Пры выездзе на месца будоўлі быў знойдзены празрысты поліэтыленавы скрутак, у якім ляжала трацілавая шашка вагой каля 100 грамаў з дэтанатарам армейскага ўзору. Групай размініравання трацілавая шашка была абясшкоджана.