Жыхары пінскай вёскі адзначаюць "уніяцкае свята"

Мясцовыя жыхары кажуць, што святкуецца ён спрадвек па ўніяцкай традыцыі на дзявяты тыдзень пасля Вялікдня. Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, у гэты дзень вяскоўцы збіраюцца каля сваёй царквы, дзе праваслаўны святар адпраўляе святочную імшу.

Праўда, айцец Аляксандр упэўнены, што людзі памыляюцца — гэта не ўніяцкае свята, а менавіта ў гэты дзень уніяты былі выгнаны з гэтай мясцовасці.