Жыхары Віцебска набылі зубра

Аб гэтым агенцтву БелТА расказала дырэктар заапарка Ірына Арлова. Двухгадовага самца з Магілёўскага заапарка даставяць у бліжэйшы час на новае месца жыхарства. Для яго ўжо гатовы вальер. Зубра аьрымалася набыць дзякуючы ахвяраванням грамадзян.

У наступным годзе ў зубра з'явіцца сяброўка. Зубрыца не адзіная жывёла, якую плануе набыць заапарк. Разам з ёю навасёламі павінны стаць ільвіца, кенгуру, самцы антылопы і ламы.