Злодзеі скралі з крамы 260 плітак шакаладу
Здарэнне адбылося ў Глуску на Магілёўшчыне.
З заявай у міліцыю звярнулася адмністрацыя адной з гарадскіх крамаў. Падчас следства выявілася, што крадзеж учынілі два бабруйчаніны, якія раней мелі судзімасці. Як паведамляе сайт "Сильные новости" са спасылкай на магілёўскую міліцыю, зламыснікі скарысталіся адсутнасцю прадаўца і тым, што латок з шакаладкамі стаяў далёка ад касы. Скрадзены тавар падазраваныя вынеслі з крамы ў кішэнях верхняй вопраткі.
Пасля крадзяжу бабруйчане вярнуліся ў родны горад, дзе іх і затрымалі. Скрадзеныя пліткі шакаладу ў зламыснікаў канфіскавалі. Агульны кошт іх склаў 2,5 мільёна рублёў.
На мужчын пачалі крымінальную справу. Кожнаму з іх пагражае да чатырох гадоў турмы.
Фота — novostey.com