Змітра Бандарэнку перавялі з СІЗА КДБ у "Валадарку"

Пра гэта "Хартыі'97" паведаміла жонка палітыка Вольга Бандарэнка. 12 траўня яна змагла сустрэцца з мужам у турме.


Па словах Вольгі, умовы ўтрымання на Валадарцы "ў чымсьці лепшыя, у чымсьці горшыя". Так, Змітру Бандарэнку дагэтуль не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Яго бальнічная карта засталася ў КДБ, і палітвязень фармальна для адміністрацыі Валадаркі з'яўляецца здаровым.


Жонка кажа, што ў выпадку, калі касацыйная скарга не будзе здаволеная, Бандарэнку накіруюць у папраўчую калонію №15 у Магілёве.


Нагадаем, Бандарэнку за падзеі 19 снежня асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.